Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ліліі Ананіч наведала Полацк

Главное

Візіт у Полацк Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ліліі Ананіч, які адбыўся ў аўторак, стаў вельмі плённым. Яна правяла “прамую лінію” з палачанамі, прыём па асабістых пытаннях, а таксама – пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да маючага адбыцца ў верасні Дня беларускага пісьменства.

Падчас “прамой лініі” паступіла пяць званкоў і шасцёра палачан выкарысталі магчымасць звярнуцца да Міністра асабіста. З іх толькі адно пытанне датычылася праблемы адукацыі і два – тэрмінаў падачы інфармацыі і праўдзівасці звестак у СМІ. Усе астатнія грамадзяне выказвалі заклапочаннасць пытаннямі добраўпарадкавання Полацка, а таксама ўносілі прапановы наконт таго, як зрабіць рэспубліканскае свята, сталіцай якога стане наш горад, яскравым і запамінальным.

Распачынаючы дыялог з палачанамі, Лілія Ананіч заўважыла: “Вельмі добра, калі ёсць пытанні – на іх знаходзяцца і адказы. Галоўнае – быць на сувязі з людзьмі. На тое і ўлада, каб быць з людзьмі, чуць людзей і прымаць адпаведныя рашэнні”.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *