Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я запрашае вас на майстар-клас па вырабе выцінанкі “Магія паперы”!
Напэўна, кожны з вас выразаў сняжынкі з паперы?
Дык вось гэта і ёсць адна з форм выцінанкі!
Ёсць у беларускай культуры з’явы, якія ў свой час пакінулі ў ёй адметны след, затым былі практычна забытыя, а сёння адроджаныя на новым узроўні. Адным з прыкладаў гэтага з’яўляецца выцінанка. Шырока распаўсюджаная ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст., яна была актуальна яшчэ пасля Вялікай Айчыннай вайны і была самым простым, але ад гэтага не менш вытанчаным і прыгожым спосабам аздаблення свайго жытла! Сёння выцінанку не так часта сустрэнеш у дамах, але ёсць майстры, якія перавялі выцінанку на прынцыпова новы ўзровень і ствараюць у гэтай тэхніцы сапраўдныя творы мастацтва. І вы маглі б навучыцца ў іх гэтаму рамяству!
30 сакавіка (субота) у 11:00
У Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я майстар выцінанкі Алена Ходзікава раскрые вам некалькі сакрэтаў свайго майстэрства
Кошт: 1,5 рублі
Запіс па тэлефоне: +375 214 46-30-41