Лепшыя студэнты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта пабывалі на Рэспубліканскім балі выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.

Главное Молодежь

У Мінску прайшоў Рэспубліканскі баль выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Разам з лепшымі прадстаўнікамі вну краіны ў ім прыняла ўдзел дэлегацыя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта на чале з рэктарам Д.М.Лазоўскім.
Спачатку ўдзельнікі ўрачы­стасці з 52 беларускіх вну ўсклалі кветкі да стэлы «Мінск — горад-герой», а ўвечары сабраліся ў Палацы Незалежнасці. Урачыстую цырымонію адкрыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Высокі гонар прадставіць Полацкі дзяржуніверсітэт на рэспубліканскім мерапрыем­стве быў аказаны выпускнікам ПДУ 2016 года Віялеце Дзямешчанка (гісторыка-філалагічны факультэт), Сяргею Дзямешчыку (інжынерна-тэхналагічны факультэт), Наталлі Муха (радыётэхнічны факультэт), Юліі Сівіцкай (юрыдычны факультэт), Максіму Міхно і Ксеніі Шынкевіч (інжынерна-будаўнічы факультэт).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *