Кіраўнік фальклорнага калектыву Палатоўскага СДК Лідзія Батура правяла для дзяцей падарожжа па Беларусі.

Пачалі са станцыі «Дзяржаўныя сімвалы». Дзеці даведаліся пра сцяг і герб краіны, сэнс фрагментаў беларускага арнаменту, адлюстраванага на сімвалах. На наступнай станцыі рабяты называлі славутасці Беларусі, якія ўбачылі на карцінках. Новы прыпынак — «Музычная шкатулка». Удзельнікі падарожжа разгадвалі загадкі пра інструменты народнага аркестра. Даведаліся дзеці і пра самае вялікае возера, самую доўгую раку, самы вялікі запаведнік і прыродныя сімвалы краіны. А ў час гульні ўзгадалі раслінны і жывёльны свет Беларусі. Так юныя падарожнікі адкрылі для сябе шмат новага і цікавага пра родную краіну.