У Музеі беларускага кнігадрукавання адбылася прэзентацыя кнігі “Першая Канстытуцыя Украіны, прынятая гетманам 5 красавіка 1710 года”.
Кніга падрыхтавана і ўпершыню надрукавана на беларускай мове па ініцыятыве мінскай філіі Беларускага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў «Ватра» пры дапамозе Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Амбасады Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.
Выданне кнігі прымеркавана да 310-гадовага юбілею з дня прыняцця гістарычнага дакумента, вядомага як «Канстытуцыя Піліпа Орліка». Выклікае гонар, што аўтарам адной з першых канстытуцый у свеце стаў беларус Піліп Сцяпанавіч Орлік, ураджэнец вёскі Касута Вілейскага раёна Мінскай вобласці.