Калектывы Полацкага раённага Цэнтра культуры сталі пераможцамі і прызёрамі Рэспубліканскага адкрытага конкурсу «Поспех»

Культура

Калектывы Полацкага раённага Цэнтра культуры сталі пераможцамі і прызёрамі Рэспубліканскага адкрытага конкурсу «Поспех».

Лаўрэатам І ступені ў намінацыі «Эстрадны вакал. Ансамблі. Ад 18 і старэй» стала народная студыя эстраднага майстэрства «Тандэм» (кіраўнік Н.І.Дзёміна); лаўрэатам ІІ ступені ў намінацыі «Народны вакал. Ансамблі. Ад 18 і старэй» — народны ансамбль «Галасы спадчыны» Багатырскага СДК (кіраўнік Т.С.Стараннік); лаўрэатам ІІ ступені ў намінацыі «Эстрадны вакал. Сола. Ад 18 і старэй» — салістка народнага ансамбля песні «Фярцінка» Багатырскага СДК Анастасія Сандзюк; дыпламантам І ступені ў намінацыі «Народны вакал. Ансамблі. 9-11 гадоў» узорны фальклорны калектыў «Лецейка» Багатырскага СДК (кіраўнік В.А.Лобкіс).