Калектыў рэдакцыі газеты «Полацкі веснік» віншуе з надыходзячым 2022-м годам

Актуальное Общество

Дарагія сябры! Сёння апоўначы мы разам з вамі, перагарнуўшы апошні лісток календара, крочым у новы год.

ФОТО Ильи ШВЕДКО.

Якім ён будзе? Хочацца ве­рыць, што добрым і шчодрым, паспяховым і плённым, багатым на адкрыцці, сустрэчы і знаёмствы, дасягненні і ўдачы.

У чароўную навагоднюю ноч пад бой курантаў кожны з нас загадае запаветнае жаданне. Няхай яно абавязкова спраўдзіцца ў вас і вашых блізкіх. Няхай 2022-ы год увойдзе ў гісторыю як год узае­маразумення, адзінства і міру на  Зямлі.

Чуеце? Ціхімі крокамі адыходзіць час… Давайце ўзгадаем 2021-ы і скажам яму дзякуй за яскравыя імгненні і здзейсненыя мары, памаўчым, успомніўшы пра страты. А потым пажадаем адно аднаму шчасця – на кожны з наступных 365 дзён.

…Новы год спяшаецца да нас. І няхай сабе на двары XXI стагоддзе, ён імчыць на тройцы коней. Так што ўсё па-сапраўднаму!

Дарагія нашы чытачы, шаноўныя жыхары Полаччыны! Шчыра віншуем вас з надыходзячым 2022-м годам, зычым здароўя, шчасця, дабрабыту і толькі прыемных навін!