Калектыў Полацкага раёна прыняў удзел у запісу праграмы “Беларуская этнафонія”

Общество

4 верасня 2019 года народны фальклорны калектыў «Галасы спадчыны» Багатырскага сельскага Дома культуры (кіраўнік Стараннік Т.С.) прыняў ўдзел у запісу праграмы “Беларуская этнафонія” для канала “Культура” Беларускага радыё Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі калектыва не толькі праспявалі аўтэнтычныя песні, купальскія і жніўныя песні ўперахлёст, але і распавялі вядучаму праграмы Яўгену Талкачову пра гісторыю стварэння калектыва, яго ўдзельнікаў, традыцыі і планы на будучыню.
Чакаем выхаду праграмы і дзелімся з вамі фотаматэрыялам!!!