Калектыў кандытарскага цэха ААТ «Полацк-гандаль» працягвае радаваць смачнымі навінкамі

Общество

Калектыў кандытарскага цэха ААТ «Полацк-гандаль» працягвае радаваць спажыўцоў смачнымі навінкамі.
З нядаўніх распрацовак тэхнолагаў — пірожныя, вырабленыя з выкарыстаннем свежазамарожаных ягад: чарніц, клубніц і вішні. Так, на прылаўках ужо з’явіліся новыя пірожныя «Чарнічка» з шакаладнага бісквіту, сметанковага крэму з дабаўленнем чарніц, «Клубнічны дэсерт» з ванільнага бісквіту з тварожным крэмам і клубніцамі. Таксама выраблены першыя партыі пірожных «Вішня ў шакаладзе». Каб вывучыць попыт, навінкі выпускаюць штучныя, а ў перспектыве магчымы варыянт вагавых пірожных.

Фото носит иллюстративный характер.