У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце прайшоў VII Рэспубліканскі конкурс навукова-тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі «ТехноИнтеллект».
Свае распрацоўкі на конкурсе прадэманстравалі навучэнцы агульнаадукацыйных школ, гімназій, ліцэяў, каледжаў. Сярод іх — пераможцы і прызёры раённых, гарадскіх і абласных конкурсаў і алімпіяд, найбольш актыўныя члены тэхнічных гурткоў, якія праявілі здольнасці ў мадэляванні, канструяванні, вырашэнні тэхнічных задач. У БНТУ сабраліся больш за 200 удзельнікаў ва ўзросце
14-18 гадоў з усіх абласцей краіны. Сярод іх і юныя палачане, навучэнцы ПДГ №2. Выхаванцы настаўніка інфарматыкі Аляксандра Цагельніка вярнуліся з Мінска з перамогай.
Шасцікласнік Нікіта Тамашэвіч заваяваў Дыплом ІІ ступені, дзесяцікласнік Дзмітрый Вальковіч — Дыплом ІІІ ступені. Віншуем пераможцаў!