Юныя палачане спрабуюць сілы ў Беларускім мала­дзёжным конкурсе «Напиши письмо самому себе 45-летнему».

Главное

У рамках 45-га Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сачыненняў эпісталярнага жанру РУП «Белпошта» праводзіць адпаведны Беларускі мала­дзёжны конкурс сярод юнакоў і дзяўчат, не старэйшых за 15 гадоў. Тэматыка сёлетняга конкурсу: «Напиши письмо самому себе 45-летнему». Дарэчы, абавязковыя ўмовы эпісталярнага выпрабавання — ліст трэба напісаць ад рукі на рускай або беларускай мовах. Работа, заняўшая I месца ў Беларускім маладзёжным конкурсе сачыненняў эпісталярнага жанру, будзе накіравана ў штаб-кватэру Міжнарод­нага бюро Су­светнага паштовага саюза ў Швейцарыі для ўдзелу ў Міжнародным конкурсе. Шэраг юных канкурсантаў з Полацка ўжо спрабуюць уявіць сябе праз гады і сачыняюць арыгінальныя лісты.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *