Юбілейныя даты адзначылі творчыя калектывы Полаччыны

Культура

Што такое юбілей? Гэта чарговая вышыня на шляху самаадданай працы многіх людзей, насычанай натхнёнай творчасцю, імкненнем увасаб­ляць ідэі і задумы. Усё — дзеля галоўнай мэты, закліканай дарыць святы, ствараць гармонію прыгажосці ў сэрцах і душах гледачоў.

40-гадовую мяжу перасягнуў узорны юнацкі тэатр-студыя «Гармонія» Полацкага гарадскога Палаца культуры (кіраўнік С.А.Аляксеева), які адкрыў дарогу ў свет тэатра многім пакаленням палачан.

35-годдзе адзначылі народны клуб «Ветэран» (кіраўнік М.У.Бабко) і народны хор ветэранаў (кіраўнік З.Я.Красненка) Полацкага гарадскога Палаца культуры. Яны аб’ядноўваюць палачан старэйшага пакалення.

30 год радуе палачан і скарае вяршыні прэстыжных конкурсаў яскравай творчасцю заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны тэатр танца «Премьер–Спонайд» Цэнтра культуры «Полацк» (кіраўнік В.М.Навіцкая). Нязменнай папулярнасцю карыстаецца яго равесніца, народная эстрадная вакальная студыя «Музычная хваля» Полацкага гарадскога Палаца культуры (кіраўнік Г.В.Якаўлева).

25 гадоў уражвае фантас­тычным мастацтвам узорны ансамбль бальнага танца «Фартуна» Цэнтра культуры «Полацк» (кіраўнік В.У.Кацюхіна).

20 гадоў творчага шляху ў біяграфіі народнага ансамбля народнай песні «Заманіха» Полацкага раённага Цэнтра культуры (кіраўнік С.Х.Смулько), народнага тэатра гістарычнага касцюма «Полацкі звяз» (кіраўнік Я.В.Кавалёва) і народнага жаночага вакальнага квартэта «Меланж» (кіраўнік Л.П.Назарава) Полацкага гарадскога Палаца культуры.

15 гадоў адзначылі народны клуб «Грай, гармонь любімая–палачаначка» (кіраўнік Ф.І.Гайко) і народнае літаб’яднанне «Полоцкая ветвь» (кіраўнік А.П.Раткевіч) Полацкага гарадскога Палаца культуры.

Яны — гонар полацкай культуры. Віншуем усіх разам і кожны калектыў паасобку з юбілейнымі датамі і зычым далейшых творчых поспехаў!