У рамках інавацыйнага праекта «Мадэрнізацыя вытворчасці этыкетачнай і мяккай упаковачнай прадукцыі» на Полацкім РУПП «Спадчына Ф.Скарыны» набыта і запушчана ў эксплуатацыю поўнакаляровая лічбавая друкавальная машына прафесійнага ўзроўню. Новае абсталяванне набыта за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Дзякуючы набытку полацкія друкары атрымалі магчымасць пашырыць спектр работ па вырабу этыкетачнай прадукцыі, выпускаць якасную каляровую этыкетку ў аркушах, у тым ліку — на мелаванай этыкетачнай паперы і тонкім кардоне, рабіць рэкламныя лістоўкі і буклеты, а таксама больш хутка, якасна і з найменшымі выдаткамі друкаваць малатыражную этыкетку.