Гурткоўцы аддела турызму, краязнаўства і экскурсій Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі прадставілі каманду раёна на XXXV адкрытых спаборніцтвах па спартыўным арыентаванні, прысвечаным памяці П.М.Машэрава.
Спаборніцтвы адбыліся ў Віцебску, і ўдзел у іх прынялі 34 каманды, у тым ліку 2 — з Расіі. У агульным заліку палачане заваявалі ганаровае I месца! А ў асабістым заліку прызёрамі сталі Ксенія Міронава, Ганна Афанасьева, Дар’я Буевіч, Марыя Тамбасава, Вікторыя Рэдзькова, Мікіта Алексяёнак і Яўген Жахоўскі. Радасць перамогі падзяляюць іх трэнеры П.П.Міронаў і Н.У.Грышанава.
Гурткоўцы аддела турызму, краязнаўства і экскурсій Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі заваявалі першае месца на XXXV адкрытых спаборніцтвах па спартыўным арыентаванні, прысвечаным памяці П.М.Машэрава.
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2018/06/ok1.gif)