У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падвялі вынікі Рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечанага Году народнага адзінства.
Гран-пры ў намінацыі «Творы народных майстроў» атрымаў Хачык Чылінгаран, майстар разьбы па дрэве, член народнага клуба «Майстар» Полацкага раённага Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур. Работы Хачыка Арташавіча — гэта ўнікальная разьба, што ўпрыгожвае не толькі храмы г.Полацка, але і іншых гарадоў Беларусі і замежжа.
Конкурс правадзіўся ўпершыню і быў накіраваны на умацаванне кансалідацыі беларускага грамадства і нацыянальнага адзінства, фарміраванне пачуцця гонару за гераічнае мінулае, падтрымку таленавітых творчых людзей, папулярызацыю гісторыі і культуры Беларусі.
Віншуем з перамогай!