Алея пісьменнікаў з 17 інтэрактыўнымі лаўкамі, квэст па QR-кодам, жылыя будынкі з мураламі, помнік Цішкі Гартнаму, майстар-клас па каралеўскай і магнацкай кухні, прамыя трансляцыі на youtube-канале — гэтым і многім іншным гатовы здзіўляць 1-5 верасня г. Капыль Мінскай вобласці.
Штогод у першую нядзелю верасня адзначаецца нацыянальнае свята — Дзень беларускага пісьменства, якое для ўсіх нас мае вялікае значэнне.
Як правіла, гэтае свята праводзіцца ў гарадах з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай, старадаўніх цэнтрах асветы і кнігадрукавання.
У канцэпцыю свята закладзена асноўная тэма “Год народнага адзінства”, якая раскрыецца праз знакавыя для краіны падзеі і даты: 80-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны, гісторыка-культурную і духоўную спадчыну Капыльшчыны.
Праграма XXVІІI Дня беларускага пісьменства
1 – 5 верасня 2021 года
XXVIІІ Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя
”Дарога да Святыняў“ з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга
Мінск, Свята-Духаў кафедральны сабор – Святое Поле ля в.Загор’е Сталавіцкага сельсавета Баранавіцкага раёна – Хатынічы (Ганцавіцкі раён) – Лунін (Лунінецкі раён) – Кажан-Гарадок (Лунінецкі раён) – Гоцк (Салігорскі раён) – Грэск (Слуцкі раён) – Слуцк – Хатляны (Уздзенскі раён) – Цімкавічы (Капыльскі раён) – Капыль, сталіца ХХVIІІ Дня беларускага пісьменства
4 верасня | |
11.00-19.00 | ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ |
Тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах:”Памяць“ – выстава гістарычнай кнігі, сустрэчы з аўтарамі і навукоўцамі, прэзентацыя інтэрактыўнага праекта ”Партызаны Беларусі“ выдавецкага дома ”Беларусь сегодня“;”Традыцыі і сучаснасць“ – выстава кніг пра традыцыі і звычаі Беларусі;”Разам з кнігай мы расцём“ – выстава літаратуры для дзяцей і падлеткаў, сустрэчы з аўтарамі, майстар-класы, віктарыны, гульні і многае іншае;”Слова пісьменніка“ – выстава-прэзентацыя выданняў членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі; аўтограф-сесіі; паэтычныя сустрэчы і прэзентацыі абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі;”17 верасня – Дзень народнага адзінства“ – выстава-прэзентацыя кніг, СМІ 20-30-х гадоў мінулага стагоддзя і рарытэтных рэчаў, прысвечаная Году народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь і Дню народнага адзінства 17 верасня (аўтарскі праект лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Уладзіміра Ліхадзедава)Р-61 | |
14.00–15.00 | Таварыскі футбольны матч паміж камандамі пісьменнікаў і вучняў г.КапыляСтадыён ДУ ”Капыльскі фізкультурна-аздараўленчы комплекс“,вул.Партызанская, 10а |
16.00–18.00 | Імпрэза ГА ”Саюз пісьменнікаў Беларусі““Квітней, Радзіма, і яе народ”Капыльскі раённы цэнтр культуры,пл.Леніна, 4 |
5 верасня | |
8.30 | Святочная служба і запальванне Святога агню ў храме Ушэсця Гасподняга, перадача Жыватворнага Агню ад Гроба Гасподняга на лампадкі і свечкі прыхаджан.Хрэсны ход удзельнікаў рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі ”Дарога да Святыняў“ з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга.Духоўна-асветніцкая сустрэча з жыхарамі г. Капыля ўдзельнікаў экспедыцыі.Храм Ушэсця Гасподняга |
10.00-19.00 | ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ |
Тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах:”Памяць“ – выстава гістарычнай кнігі, сустрэчы з аўтарамі і навукоўцамі, прэзентацыя праекта ”Партызаны Беларусі“ выдавецкага дома ”Беларусь сегодня“; ”Традыцыі і сучаснасць“ – выстава кніг пра традыцыі і звычаі Беларусі. Дэманстрацыя абраду ”Цары“, уключанага ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА, а таксама магчымасць для моладзі прыняць удзел у аўтэнтычным вясельным абрадзе. Гатоўка і дэгустацыя беларускіх страў;”Разам з кнігай мы расцём“ – выстава літаратуры для дзяцей і падлеткаў, сустрэчы з аўтарамі, майстар-класы, віктарыны, гульні і многае іншае;”Слова пісьменніка“ – выстава-прэзентацыя выданняў членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі; аўтограф-сесіі; паэтычныя сустрэчы і прэзентацыі абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі;”17 верасня – Дзень народнага адзінства“ – выстава-прэзентацыя кніг, СМІ 20-30-х гадоў мінулага стагоддзя і рарытэтных рэчаў, прысвечаная Году народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь і Дню народнага адзінства 17 верасня (аўтарскі праект лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Уладзіміра Ліхадзедава) Р-61Больш падрабязна глядзіце тут | |
10.00-18.00 | Квэст-гульня “Капыльскі рог”Пляцоўка каля Капыльскага краязнаўчага музея,пл. Леніна, 4 |
10.00-18.00 | Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадстаўляе:кніжная выстава “Літаратурная спадчына Капыльшчыны”;прэзентацыя анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях”;прэзентацыя віртуальных праектаў:“Кузьма Чорны – маладняковец” (сумесна з гісторыка-краязнаўчым музеям “Бацькаўшчына” Літаратурны музей Кузьмы Чорнага” установы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры”);“Ян Скрыган – маладняковец” (сумесна з філіялам ДУА “Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Капыльскага раёна “)Капыльскі раённы цэнтр культуры,пл.Леніна, 4 |
10.30-10.45 | Адкрыццё памятнага знака Цішку Гартнаму Вул.Жылуновіча |
10.50–11.05 | Цырымонія спецыяльнага гашэння памятнага канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXVІІІ Дню беларускага пісьменства”Паштовы павільён“,Р-61 |
11.10–11.30 | Адкрыццё алеі пісьменнікаў Капыльскага раёна з QR-кодаміПарк, пл.Леніна |
11.30–11.50 | Узнагароджанне пераможцаў конкурсу дзіцячага малюнка “Малая радзіма вялікіх людзей”, прысвечанага творчасці пісьменнікаў КапыльшчыныКапыльскі раённы цэнтр культуры,пл.Леніна, 4 |
12.00–14.00 | УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ XXVІІІ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВАУручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі.Галоўная сцэна,пл. Леніна |
14.00-15.30 | Паэтычна-музычная кампазіцыя “Беларусь, мы з табою – адзіны!” грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”Галоўная сцэна,пл. Леніна |
14.00-15.00 | Правядзенне ваенна-гістарычнай рэканструкцыі “Лаўскі бой”Зона адпачынку(Р61, насупраць будынка лясгаса) |
10.00–19.00 | Пляцоўка ”Літаратурнае кафэ“:літаратурна-музычная кампазіцыя ”Песняры беларускага слова“ (прысвечана творчасці беларускіх паэтаў);”Літаратурны батл“;выступленне ўдзельнікаў народнага клуба паэтаў і кампазітараў ”Жывіца“ ДУ ”Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці“;інтэрактыў ”Літаратурная мазаіка“ (конкурс эпіграм, бурымэ, літаратурныя віктарыны і інш.)Парк алеі пісьменнікаў, пл.ЛенінаПляцоўка “Літаратурны зэдлік“: любы жадаючы зможа прачытаць верш ці ўрывак з прозы. Трансляцыя чытання будзе ажыццяўляцца праз youtube-канал і сацсеткі мерапрыемстваПарк алеі пісьменнікаў, пл.Леніна |
10.00-19.00 | Абласны фестываль гульні і гумару ”Капыльскія пацехі“ з удзелам тэатраў гульні і гумару Мінскай вобласці і іншых абласцей рэспублікі:тэматычная выстава твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва гумарыстычнага характару народных майстроў Мінскай вобласці;гумарыстычная праграма народнага клуба паэтаў і кампазітараў ”Жывіца“ ДУ ”Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці“Зона адпачынку(Р61, насупраць будынка лясгаса) |
10.00-19.00 | Пляцоўка ”Паштовы павільён“ (РУП паштовай сувязі ”Мінскаблпошта“): старт праекта ў фармаце пасткросінгу ”Паштоўка.БЕЛ“ (гасцям і ўдзельнікам свята будзе прапанавана запоўніць тэматычныя паштоўкі да Дня пісьменства і перадаць іх работніку паштовай сувязі для далейшай адпраўкі праз аддзяленне РУП ”Белпошта“);экспазіцыя паштовай прадукцыі;выстава картак для пасткросінга;дабрачынная падпіска для дзіцячых дамоў;тэматычная фотазона”Паштовы павільён“,вул.Партызанская |
10.00-19.00 | Выстава вырабаў майстроў народных мастацкіх рамёстваў ”Рамесніцкі гасцінец“ пры ўдзеле ГА ”Беларускі саюз майстроў народнай творчасці“вул.Жылуновіча, Р 61 |
10.00-19.00 | Сцэнічная пляцоўка ”Роднае слова, родныя песні“: выступленні аматарскіх калектываў мастацкай творчасці, майстар-класы па побытавых танцахРыначная плошча |
10.00-19.00 | ART-квартал ”Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына“:паказ спектакляў лялечных тэатраў ”Батлейка“;прэзентацыя брэндаў Капыльскага раёна (традыцыя закладнога ткацтва ручнікоў, якая мае статус элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і інш.) Рыначная плошча |
10.00-19.00 | Пляцоўка ”З гульнёй праз стагоддзі“ – інтэрактыўныя майстар-класы з прыцягненнем гледачоў у беларускія народныя гульніЗона адпачынку(Р61, насупраць будынка лясгаса) |
10.00-19.00 | Дзіцячая пляцоўка:інтэрактыўная экспазіцыя дзіцячых бібліятэк Мінскай вобласці;Тэрыторыя перад райвыканкамаммастацкі пленэр навучэнцаў ДУА ”Капыльская дзіцячая школа мастацтваў“;квэст-гульні, атракцыёныЗона адпачынку(Р61, насупраць будынка лясгаса) |
10.00-19.00 | Выстава ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці “Міншчына- міні”, “Міншчына-літаратурная”вул.Партызанская |
10.00-19.00 | Тэматычная пляцоўка, прысвечаная 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, якая будзе арганізавана ўстановай ”Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны“ з ужываннем музейнага мабільнага комплексу, установай ”Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры“ з выкарыстаннем літаратурных экспазіцый і Саюза мастакоў з выставай ”Мірны час“вул. Жылуновіча |
10.00-19.00 | Праца спартыўных пляцовак:ДУ ”Капыльскі фізкультурна-аздараўленчы комплекс“:спаборніцтвы па міні-футболу сярод спартыўных клубаў арганізацый і ўстаноў;спаборніцтвы па кулявой стральбе і дартсу;паказальныя выступленні спартсменаў-навучэнцаў ДУ ”Капыльская СДЮШАР“ (аддзяленне “Біятлон”) на лыжа-ролернай трасе;спаборніцтвы па футболу сярод вучняў;праца футбольнай і баскетбольнай пляцовак;спартыўная пляцоўка па вул. Максіма Горкага:фестываль маладзёжных каманд па воркауту;турнір па стрытболу сярод спартыўных клубаў арганізацый і ўстаноў |
19.30-21.00 | ЗАКРЫЦЦЁ XXVІІІ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВАГалоўная сцэнапл. Леніна |
Традыцыйна ў рамках Дня беларускага пісьменства:
у Палацы Рэспублікі адбудзецца міжнародны круглы стол “Адзінства гуманітарнай прасторы”, арганізаваны Міністэрствам інфармацыі і ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”;
базе сярэдняй школы № 2 горада Капыля пройдзе навукова-практычная канферэнцыя “Капыльскія чытанні”, арганізаваная Міністэрствам інфармацыі сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.