У праваслаўных вернікаў ідзе Калядны пост. Каб забяспечыць тых, хто прытрымліваецца традыцый, прадпрыемствы грамадскага харчавання прапануюць асобнае меню.
Так, у рэстаране «Славянскі» і сталовай «Чабор» ААТ «Полацк-гандаль» жадаючыя могуць выбраць не толькі смачныя, але і разнастайныя посныя стравы, якія прыйдуцца ім даспадобы.