На ўчарашнюю раніцу гаспадаркі раёна ўжо наблізіліся да завяршэння ўборкі траў першым укосам. Даведзенае заданне выканана на 95,2%.
Спякотная пара дае магчымасць больш нарыхтаваць сена, самага пажыўнага корму. На адну ўмоўную галаву жывёлы з траў першага ўкосу нарыхтавана зараз у раёне 9,70 ц кармавых адзінак супраць 9,13 ц у мінулым годзе. Пераўзышлі мінулагоднія паказчыкі па нарыхтоўцы кармоў ААТ «Полацкі аграсервіс», КУСГП «Палата», ААТ «Новыя Гараны» і шэраг іншых гаспадарак.