Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 23 красавіка 2014 года за дасягненне ў мінулым годзе найлепшых вынікаў у выкананні прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, павышэнне эфектыўнасці вытворчасці, забеспячэнне высокіх паказчыкаў па эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў філіял Полацкі хлебазавод ААТ «Віцебскхлебпрам» занесены на Дошку Гонару Віцебскай вобласці.
Цырымонія ўзнагароджвання прайшла 28 красавіка ў Віцебску. Падрабязней — у газеце “Полацкі веснік” за 3 мая.
Ігар ПАЛЫНСКІ.
Фота Аліны БАЛЬШАКОВАЙ.