Фестываль «Прадмова» едзе ў Полацк! ?3 сакавіка ў кавярні “Раздол” (вул. Талстога,15) з 11:00 да 21:00.
?Хто прыедзе? Альгерд Бахарэвіч і Юля Цімафеева, Марыя Мартысевіч і Стась Карпаў, Лявон Баршчэўскі і Зміцер Колас, Наста Кудасава і Дзмітры Строцаў, Зміцер Бартосік і Надзея Кахновіч, а таксама іншыя госці з ускраінаў Полацкага княства. Палачане таксама не застануцца ўбаку – Уладзімір Лобач, Алесь Аркуш, Міхась Баўтовіч, Лера Сом і шмат хто яшчэ!
Можна будзе не толькі паслухаць аўтараў і музыкаў, але і набыць кнігі і нават аўтрымаць аўтографы. А таксама падыскутаваць пра надзённае і даведацца ўсю праўду пра нашы літаратурныя прэміі.
Далучайцеся да свята! 3 сакавіка ўсе мы крыху пісьменнікі!