Дзякуй за працу

Главное Заботы сельские

У нядзелю, 15 лістапада, прафесійнае свята адзначаць працаўнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Заўтра лепшыя хлебаробы, механізатары, спецыялісты жывёлаводчай і раслінаводчай галін з усіх га­спадарак Полацкага раёна, працаўнікі перапрацоўчых прадпрыемстваў Полацка, ветэраны сельгасвытворча­сці збяруцца ў 11 гадзін у зале Полацкага раённага Цэнтра культуры, каб ва ўрачыстай атмасферы атрымаць шчырую падзяку за добрасумленную працу.

Удзельнікаў свята чака­юць прыемныя сюрпрызы, пада­рункі і канцэрт ад лепшых творчых калектываў Полаччыны. Для віноўнікаў урачыстасці рыхтуюцца тэматычныя выстава і радыёгазета, будзе праца­ваць выязны гандаль з шырокім асартыментам кандытарскіх і кулінарных вырабаў.

Прыемныя сустрэчы, шчаслівыя ўсмешкі, кранальныя песні, дарагія сэрцу падарункі — усё гэта чакае сяльчан на свяце. Арганізатары мера­прыемства ўпэўнены, што той, хто рупліва працуе з ранку да вечара на палях, фермах і ў цэхах дзеля забеспячэння харчовай бяспекі краіны, па­вінен і адпачываць годна.

Урачыстасці з нагоды прафесійнага свята на бягучым тыдні праходзяць ва ўсіх сельскагаспадарчых і пера­працоўчых прадпрыемствах Полаччыны. Словы падзякі, дыпломы, прэміі і святочныя канцэрты дораць добры настрой працаўнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Са святам, дарагія!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *