Дзень беларускага пісьменства ў Іванаве 

Главное

Дзень беларускага пісьменства ў Іванаве  будзе эксклюзіўным.

Ён праходзіць у Год малой радзімы, і асноўны акцэнт будзе накіраваны менавіта на гэта. Напрыклад, для ўдзелу ў святочнай канцэртнай праграме запрошаны артысты, якія родам з Брэсцкай вобласці.

Дзень першы

Першы дзень свята, Дзень ведаў, будзе амаль цалкам прысвечаны літаратуры. Адбудзецца фінал рэспубліканскага конкурсу чытальнікаў «Жывая класіка», у якім прымуць удзел 12 таленавітых, творчых маладых людзей.

«Мастацкая літаратура, як шлях адзін да аднаго» – пад такой назвай пройдзе ў музейным комплексе імя Н.Орды «круглы стол» з удзелам замежных і беларускіх пісьменнікаў, прадстаўнікоў пасольстваў з 15 краін свету.

У раённай бібліятэцы імя Панфёрава ў гэты дзень збяруцца ўдзельнікі навукова-практычнай канферэнцыі «Іванаўскія чытанні».

На гарадской плошчы будуць разгорнуты выставачныя павільёны, тэматычныя кніжныя пляцоўкі, экспазіцыі рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ. У час правядзення фестываля госьці свята змогуць сустрэцца з беларускімі пісьменнікамі, супрацоўнікамі выдавецтваў і рэдакцый другваных сродкаў масавай інфармацыі, наведаць прэзентаціі кніг , перыядычный выданняў.

Шэраг мерапрыемстваў будзе прысвечана 400-годдзю першага у свеце “Буквара”, выдадзенага беларусамі.

Дзень другі

2 верасня ў гарадскім парку на спецыяльна ўстаноўленай вялікай сцэне з самым сучасным высокатэхналагічным абсталяваннем адбудзецца афіцыйнае адкрыццё Дня беларускага пісьменства.

І ў адкрыцці, і ў вялікай вячэрняй святочнай праграме прымуць удзел зоркі беларускай эстрады.

У рамках Дня пісьменства адбудзецца прэзентацыя экспедыцыі «Дарога да Святыняў» з удзелам святароў, пісьменнікаў, прапагандыстаў духоўнай літаратуры.

Напярэдадні

Адным са значных момантаў надыходзячага свята стала адкрыццё кніжнага магазіна ў г.Іванава. Для наведвальнікаў прадстаўлены шырокі выбар беларускай, мастацкай, дзіцячай і вучэбна-метадычнай літаратуры, развіццёвых дапаможнікаў для школьнікаў, канцылярскіх тавараў і набораў для творчасці. Не дзіўна, што першымі наведвальнікамі кнігарні сталі школьнікі горада.

Асаблівасць іванаўскай кнігарні ў тым, што з 5000 найменняў прадстаўленай літаратуры 15% – кнігі беларускіх выдавецтваў. На гэта звярнуў увагу і Міністр інфармацыі.

БелТА.