Да Новага года застаўся месяц, зусім хутка на кожным кроку можна будзе сустрэць казачных герояў. Аддзел адукацыі, спорту і турызму Полацкага райвыканкама, Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі хутка запросяць усіх на сустрэчу з навагодняй чароўнай казкай.
У святочныя дні Дзед Мароз і яго вясёлая кампанія зноў гатовыя сустрэць палачан і гасцей нашага горада ў сваёй загараднай рэзідэнцыі, якая размесціцца на базе аддзела турызму, краязнаўства і экскурсій Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі па адрасе: г.Полацк, вул.Валагіна, 1а. Рэзідэнцыя будзе працаваць з 24 снежня 2015 г. па 10 студзеня 2016 г. з 11.00 да 16.00. 25 снежня, 1 і 7 студзеня Дзед Мароз са сваімі памочнікамі часова пакінуць рэзідэнцыю, каб развезці дзецям падарункі.
На тэрыторыі рэзідэнцыі таксама будзе працаваць навагодні пункт пракату лыжаў (пры наяўнасці снежнага покрыва). Тэлефон для даведак і замовы навагодніх казачных квэстаў арганізаванымі экскурсійнымі групамі 48-13-96.