Дзе святкавалі і галоўныя мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства

Главное

Дзе святкавалі?

Дзень беларускага пісьменства праходзіў у наступных гарадах Беларусі: 1994 год – Полацк,  1995 – Тураў, 1996 – Навагрудак, 1997 – Нясвіж, 1998 – Орша, 1999 – Пінск,  2000 – Заслаў’е,  2001 – Мсціслаў, 2002 – Мір, 2003 – Полацк, 2004 – Тураў, 2005 – Камянец, 2006 – Паставы,  2007 – Шклоў,  2008 – Барысаў,  2009 – Смаргонь,  2010 – Хойнікі, 2011 – Ганцавічы , 2012 – Глыбокае, 2013 – Быхаў, 2014 – Заслаўе,  2015 – Шчучын,  2016 – Рагачоў,  2017 – Полацк.

Мерапрыемствы

У ліку важнейшых мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства – урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, заснавальнікамі якога з’яўляюцца грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, іншыя зацікаўленыя.

У рамках Дня беларускага пісьменства Міністэрствам інфармацыі праводзіцца Фестываль кнігі і прэсы, на якім працуюць кніжныя выставачныя павільоны, тэматычныя кніжныя пляцоўкі, экспазіцыі рэспубліканскіх і рэгіянальных друкаваных СМІ, тарговыя павільоны і палаткі.

У час правядзення Фестывалю госці свята сустракаюцца з беларускімі літаратарамі, супрацоўнікамі выдавецтваў і рэдакцый друкаваных СМІ, праводзяцца прэзентацыі кніг і выдавецтваў, перыядычных выданняў, арганізуюцца выступленні мастацкіх калектываў і беларускіх выканаўцаў.

БЕЛТА.