Дзе ў Полацку можна будзе набыць зялёных красунь?

Главное

Навагоднія святы набліжаюцца з кожным днём. І падрыхтоўка да іх у Полацку ідзе поўным ходам. Так, ужо вызначаны месцы, у якіх дазволены гандаль зялёнымі елкамі — галоўным атрыбутам Новага года.

У перадсвяточныя дні 19-31 снежня зялёную лясную прыгажуню, без якой, быццам, і свята не свята, можна будзе набыць у розных мікрараёнах горада: у раёне гандлёвага цэнтра «МИР» па вул.Касманаўтаў, ля магазінаў №№ 59 і 40 у мікрараёне «Марыненка», на пляцоўцы ля швейнай фабрыкі па вул.Кастрычніцкай, каля магазіна «Дионис» на праспекце Дойліда Іаана, па вул.Пушкіна ля жылога дома № 21/31, з боку магазіна «Евроопт» па вул. Хруцкага, ля дзіцячага садка № 24 па вул.Ф.Скарыны і па вул.Гогаля з боку гандлёвага павільёна «Букет».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *