Дырэктар Полацкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Спадчына Ф.Скарыны» Мікалай Ільюшонак удастоены нагруднага знака «Выдатнік друку». Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь такім чынам адзначыла кіраўніка за добрасумленную плённую працу ў паліграфіі, значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства, высокае прафесійнае майстэрства.
Мікалай Сяргеевіч узначальвае калектыў полацкіх паліграфістаў з 2011 года. Пад яго кіраўніцтвам за гэты час дасягнута павелічэнне аб’ёму вытворчасці прадукцыі, вызначаны новыя спажыўцы і рынкі збыту, у тым ліку за межамі Віцебскай вобласці. Прадпрыемства, якое пастаянна ўдасканальвае вытворчую базу, увайшло ў рэспубліканскую праграму па мадэрнізацыі.