Дэлегацыя на чале са старшынёй Полацкага райвыканкама Мікалаем Шаўчуком прадставіць Полаччыну на «Дажынках» у Гарадку

Главное

Заўтра, 27 верасня, у Гарадку адкрыецца абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі». І наш край унёс свой уклад у хлебны каравай Віцебшчыны. На свяце яго прадставіць дэлегацыя палачан на чале са старшынёй Полацкага райвыканкама Мікалаем Шаўчуком.

Удзельнікі фестывалю-кірмашу з Полаччыны разам з прадстаўнікамі іншых раёнаў вобласці пройдуць у святочным шэсці і прэзентуюць полацкія таленты ў мерапрыемствах святочнай праграмы. Напрыклад, на пляцоўцы «Дзіцячы парк» будзе прадстаўлены брэнд нашага раёна «Мядовая скарбонка», а ў скверы ля Дома рамёстваў полацкія майстры прымуць удзел у выставе-кірмашы народных рамёстваў. Прывітанне з Полаччыны на «Дажынкі» павязуць удзельнікі выставы-прэзентацыі творчасці вучняў навучальных устаноў, медыяфорума «Рэпартаж са жніўнага поля» і іншых цікавых праектаў.

Праграма правядзення фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі Віцебскай вобласці «Дажынкі-2014» і схема размяшчэння пляцовак апублікавана ў «Полацкім весніку» ад 23 верасня на 8-й старонцы.

Аксана ШУЙСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *