У пятніцу, 6 лістапада, у Полацкім раённым Цэнтры культуры ўпершыню адбудзецца міні-выстава «От полновесного червонца до твердого рубля СССР. Дензнаки первых лет советской власти».
Каля 60 прадметаў з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка будуць выстаўлены для гледачоў з 14.30 да 16.30. Наведвальнікі змогуць пабачыць невялікую частку нумізматычнай і баністычнай калекцый музея-запаведніка, пазнаёміцца з гісторыяй грошавых знакаў з 1922 па 1961 гады.