Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання выйшла кніга, падрыхтаваная супрацоўнікамі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка і выдавецтвам «Беларусь» — «Кніжныя скарбы Беларусі»

Главное

Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання выйшла кніга, падрыхтаваная супрацоўнікамі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка і выдавецтвам «Беларусь» — «Кніжныя скарбы Беларусі». Кіраўнік праекта — дырэктар НПГКМЗ Тамара Джумантаева, аўтары-складальнікі Вера Ашуева і Вольга Філімонова.
Шыкоўны фотаальбом (248 старонак) на трох мовах — беларускай, рускай і англій­скай — распавядае пра Музей беларускага кнігадрукавання ў Полацку і пра гісторыю беларускай кніжнасці, пададзеную праз музейную экспазіцыю. Набыць кнігу можна ў музеях і сувенірнай лаўцы запаведніка за 33 беларускія рублі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *