У Полацкім раёне завяршылася ўборка кукурузы.

У Полацкім раёне завяршылася ўборка кукурузы. Сёлета «каралева палёў» асабліва ўра­дзіла. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае 337,1 ц/ га, гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у Віцебскай вобла­сці. Сярод гаспадарак высокіх поспехаў дасягнулі ААТ «Новыя Гараны» (509 ц/га), філіял «Мілк-Агра» (506,9 ц/га), ААТ «Банонь-Агра» (490ц/га). У цяперашні час вяскоўцы заняты ачысткай насення, шчыруюць на пад’ёме зябліва. Добры тэмп трымаюць […]

Продолжить чтение

Ферма ААТ «Новыя Гараны» стала пераможцай Полацкага раённага спаборніцтва па выніках вы­творчасці малака

Чарговыя віншаванні з наго­ды перамогі ў раённым спаборніцтве па выніках вы­творчасці малака сярод ма­лочнатаварных ферм за жнівень прымалі працавітыя жанчыны з фермы «Новыя Гараны №1» ААТ «Новыя Гараны», якія дасягнулі сярэдняга ўдою на карову 793 кілаграмы. Дыпломы і грашовыя дапамогі з гонарам і ўдзячнасцю ўручаў перадавікам старшыня Полацкага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Дабраслаўскі. […]

Продолжить чтение

Палачане на «Дажынках» у Сянно + ФОТА

У мінулую суботу аграрыі з усёй Віцебскай вобласці, прадстаўнікі перапрацоўчай прамысловасці, лепшыя працаўнікі ўсіх галін, хто дапамог г.Сянно ператварыцца ў прыгожы, сучасны беларускі райцэнтр, сабраліся ў гэтым утульным населеным пункце на абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2016», каб разам узважыць абласны хлебны каравай бягучага года. Мясцовыя жыхары і госці былі ўзрадаваны тым, што прырода падарыла «Дажынкам-2016» […]

Продолжить чтение

15 октября в Полоцке пройдет сельскохозяйственная ярмарка

Расширенная ярмарка по продаже сельскохозяйственной, мясомолочной продукции и других продовольственных и непродовольственных товаров пройдет в Полоцке на площади Франциска Скорины и проспекте Франциска Скорины 15 октября с 8.00 до 15.00. Планируется, что свою продукцию на ярмарках представят сельхозпредприятия Полоцкого района, местные торговые и производственные предприятия, а также организации-производители из Глубокского, Ушачского и Шарковщинского районов. К сведению […]

Продолжить чтение

ААТ «Кушлікі» — адно з буйнейшых сельгаспрадпрыемстваў Полаччыны.

ААТ «Кушлікі» — адно з буйнейшых сельгаспрадпрыемстваў Полаччыны. Гэтая гаспадарка славіцца не толькі багатым ураджаем другога хлеба беларусаў — бульбы, — але і штогод тут дасягаюць высокіх ура­джаяў збожжавых і зернебабовых культур. Па выніках абласнога спаборніцтва ў намінацыі «Сярод сельскагаспадарчых аргані­зацый па вытворчасці зернебабовых культур» ААТ «Кушлікі» прысуджана ІІІ месца. За атрыманне высокіх ураджаяў будзе заахвочана галоўны аграном гаспадаркі […]

Продолжить чтение

Па выніках абласнога спаборніцтва філіял «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі камбінат хлеба­прадуктаў» заняў ІІ месца ў намінацыі «Сярод сельскагаспадарчых арганізацый па вытворчасці збожжавых культур».

Сёлета хлебная ніва, нягледзячы на не зусім спрыяльнае надвор’е, была шчодрай для аграрыяў Полацкага раёна. Пра гэта распавялі кіраўнікі і працаўнікі полацкіх сельгаспрадпрыемстваў, якім выпаў вялікі гонар — быць удзель­нікамі «Дажынак-2016». Па выніках абласнога спаборніцтва філіял «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі камбінат хлеба­прадуктаў» заняў ІІ месца ў намінацыі «Сярод сельскагаспадарчых арганізацый па вытворчасці збожжавых культур». Дырэктар філіяла Аляксандр Калтуноў […]

Продолжить чтение

Святочную калону Полацкага раёна на абласных дажынках ўзначаляць работнікі культуры

Заўтра, 8 кастрычніка, у г.Сянно на абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2016» збяруцца лепшыя прадстаўнікі земляробчай прафесіі з усіх раёнаў Віцеб­скай вобласці. Па традыцыі абласное свята пачнецца з урачыстага шэсця дэлегацый па вуліцах адноўленага Сянно. Святочную калону Полацкага раёна ўзначаляць работнікі культуры, яны з гонарам пранясуць герб і сцяг Полацка, хлебны каравай. Упрыгожаць нашу калону і […]

Продолжить чтение

Гаспадарка «П-С Карпекі» Полацкага раёна прызнана пераможцай рэспубліканскага агляду-конкурсу

На зямлі павінен быць парадак — такі галоўны прынцып працы кіраўніка сельгаспрадпрыемства «П-С Карпекі» Аляксандра Кавалёва і галоўнага агранома гэтай гаспадаркі Іны Ванславовіч (на фота). Па выніках рэспубліканскага агляду-конкурсу «Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў» гэтая гаспадарка Полацкага раёна прызнана пе­раможцай сярод сельгаспрад­прыемстваў.Названы конкурс право­дзіцца штогод, і яго мэты — […]

Продолжить чтение

Палачане ў ліку пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых вынікаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур.

Надышоў час узважыць хлебны каравай 2016 года. Ужо на гэтым тыдні, 8 кастрычніка, у г.Сянно на традыцыйным абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2016» бу­дуць адзначаны пераможцы спаборніцтва за дасягненне лепшых вынікаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур. Да гонару палачан, на сцэну абласнога свята будуць запрошаны і нашы землякі — самыя руплівыя хлебаробы, якія шчыравалі ў […]

Продолжить чтение

Па выніках полацкага раённага спаборніцтва сярод аператараў машыннага даення ў перадавікі выйшла Наталля Радзько з ААТ «Новыя Гараны»

Па выніках раённага спаборніцтва сярод аператараў машыннага даення за ліпень у перадавікі выйшла Наталля Радзько з фермы Н.Гараны №1 ААТ «Новыя Гараны». Павін­шаваць працавітую жанчыну з працоўнай перамогай па традыцыі прыехаў старшыня Полацкага райкама прафсаюза работнікаў агра­прамысловага комплексу Аляксандр Дабраслаўскі. З пераможцай прафсаюзны лідар сустрэўся па месцы яе жыхарст­ва — у аграгарадку Новыя Гараны. Наталля Васільеўна […]

Продолжить чтение