Філіял «Вясна-энерга» РУП «Ві­цебскэнерга» на працягу многіх год утрымлівае лідарскія пазіцыі па вытворчасці малака ў Полацкім раёне.

Філіял «Вясна-энерга» РУП «Ві­цебскэнерга» на працягу многіх год, у любы сезон, стабільна ўтрымлівае лідарскія пазіцыі па вытворчасці малака ў Полацкім раёне. Высокіх надояў малака на карову за суткі (19 кілаграмаў) жывёлаводы гэтай гаспадаркі дабіваюцца і ў зімовы час. Штодзённа філіял уносіць важкі ўклад (больш за 10 тысяч кілаграмаў малака) у агульнараённы вынік па вытворчасці каштоўнага прадукту. Вядома, […]

Продолжить чтение

Ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах Полацкага раёна актыўна ідуць рамонты сельскагаспадарчай тэхнікі

Час бяжыць незаўважна, не паспеем азірнуцца — і вясна на парозе, пачатак сяўбы. Але напаткаць знянацку полацкіх хлебаробаў цёплай пары не давядзецца. Ужо зараз, у сту­дзеньскія дні, ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах Полацкага раёна актыўна ідуць рамонты сельскагаспадарчай тэхнікі, каб увесну, калі прыгрэе сонейка, своечасова выехаць у поле. На мінулым тыдні за гэтай адказнай справай мы напаткалі […]

Продолжить чтение

У сельгаспрадпрыем­стве «П-С Карпекі» Полацкага раёна адкрыта новая ферма «Кауны»

Значная падзея на мінулым тыдні адбылася ў сельгаспрадпрыем­стве  «П-С Карпекі»: урачыста, з пераразаннем традыцыйнай чырвонай стужкі адкрылася новая ферма «Кауны» на 200 галоў буйной рагатай жывёлы. Гэты аб’ект уключаны ў Праграму развіцця малочнай галіны Віцеб­скай вобласці і напрыканцы мінулага года, 30 снежня, — быў здадзены ў эксплуатацыю яго першы пускавы комплекс. Падчас урачыстасці старшыня Полацкага райвыканкама […]

Продолжить чтение

Лепшыя жывёлаводы Полаччыны адзначаны Падзячнымі лістамі і грашовымі прэміямі

Усе мы ведаем традыцыю напрыканцы года завяршаць усе справы, каб не сустракаць Новы год з даўгамі. Менавіта яе мы разам са старшынёй Полацкага райкама прафсаюза працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Аляксандрам Дабраслаўскім імкнуліся захаваць, калі накіраваліся ў а­дзін з апошніх дзён снежня ў госці да пераможцаў абласнога і раённага спаборніцтваў па вытворчасці малака за лістапад. Мы мелі […]

Продолжить чтение

Па выніках абласнога спаборніцтва па вытворчасці малака за лістапад адразу два прызавых месцы занялі полацкія лідары-жывёлаводы.

Па выніках абласнога спаборніцтва па вытворчасці малака за лістапад адразу два прызавых месцы занялі полацкія лідары-жывёлаводы. Добрыя вынікі працы — валавая вытворчасць каштоўнага прадукту дасягнула 117,2 т, сярэдні ўдой на карову за месяц склаў 586 кг, рэалізацыя сортам «экстра» дасягнула 90% — дазволілі заняць першае месца ў вобласці і ў Полацкім раёне калектыву фермы «Домнікі» філіяла «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі […]

Продолжить чтение

Даярка «П-С Карпекі» Святлана Віткоўская не баіцца аніякай працы

«Дзяўчына наша — безадмоўная, прыслухоўваецца да слушных парад кіраўніцтва гаспадаркі, калег і вельмі добразычлівая!» — такую характарыстыку далі аператары машыннага даення з фермы «Кауны» сельгаспрадпрыем­ства «П-С Карпекі» новай працаўніцы Святлане Віткоўскай. Працавітая маладая жанчына пераехала ў Карпекі сёлетнім летам. Дома, у Шаркаўшчынскім раёне, таксама працавала даяркай, там спасцігала азы і тонкасці прафесіі. Уладкавацца на працу ў «П-С […]

Продолжить чтение

У мінулую пятніцу ў Полацкім раёне прайшоў традыцыйны Дзень жывёлавода

У мінулую пятніцу ў Полацкім раёне прайшоў традыцыйны Дзень жывёлавода, які пачаўся з ранішняй нарады ў старшыні Полацкага райвыканкама Мікалая Шаўчука. Галоўны стратэгічны прадукт — малако, і яго вытворчасць — задача №1 для ўсіх жывёлаводаў. Для атрымання «белага золата» высокай якасці неабходна захоўваць тэхналогіі кармлення і даення кароў, утрымліваць жывёлаводчыя памяшканні ў належным санітарным стане. На гэтыя […]

Продолжить чтение

У Полацку ўшаноўвалі працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

У мінулую нядзелю ў нашай краіне ўшаноўвалі працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. У суботу з гэтай нагоды ў Полацкім раённым Цэнт­ры культуры адбылося традыцыйнае раённае свята ўраджаю, на якім услаўлялі лепшых прадстаўнікоў сельскагаспадарчай галіны Полацкага раёна, якія самаадданай працай штогод закладваюць аснову дабрабыту Полацкага раёна на будучыню. Вынікі сёлетняй напружанай працы аграрыяў і […]

Продолжить чтение

Працаўнікі ААТ «Новыя Гараны» Полацкага раёна любяць сваю справу

Пра тое, што сёлетняя восень будзе кароткай, і хутка на палі ляжа снег, ніхто не думаў. Першыя снежныя дні каст­рычніка механізатары ААТ «Новыя Гараны» працавалі ў полі, спа­дзяваліся, што белае покрыва сыдзе. Але зіма перамагла. Некалькіх працаўнікоў мы напаткалі ў аўторак на машынным двары гаспадаркі. Мужчыны завіхаліся ля тэхнікі. Трактарыст Сяргей Косцюшаў распавёў, што надыхо­дзячае […]

Продолжить чтение

Вытворчасці малака надаецца пільная ўвага Полацкім раёне.

Малако па харчовых якасцях займае першае месца сярод усіх жывёлагадоўчых прадуктаў і з’яўляецца крыніцай многіх карысных рэчываў для чалавека. Таму вытворчасці «белага золата» надаецца пільная ўвага і ў Рэспубліцы Беларусь, і ў нашым Полацкім раёне. Павелічэнню вытворчасці карыснага прадукту, які з задаваль­неннем спажывае большая частка насельніцтва, у гаспадарках Полацкага раёна спрыяюць якасныя кармы, умовы ўтрымання […]

Продолжить чтение