Па старонках гісторыі газеты «Полацкі веснік»
Пасля вызвалення Полаччыны, якое адбылося ў канцы мая 1920 года, рэдакцыя газеты на чале з Рушуком вярнулася ў горад. Яна заняла памяшканне па вуліцы Камуністычнай у доме №12. У напаўразбураным горадзе, які знаходзіўся ў неверагодна цяжкім эканамічным становішчы, газета не прыпыніла сваю дзейнасць. У 1920 годзе «Октябрьское эхо» вялікага фармату выходзіла 3 разы на тыдзень.
Продолжить чтение