14 красавіка ў Краянаўчым музеі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “ХУТКА Ў НУМАР”, прысвячанай 100-гадоваму юбілею полацкай газеты.
14 красавіка ў 14-00 у Краянаўчым музеі Полацка адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “ХУТКА Ў НУМАР”, прысвячанай 100-гадоваму юбілею полацкай газеты. Гасцямі свята стануць як штатныя, так і пазаштатныя карэспандэнты сучаснага “Полацкага весніка”, пастаянныя чытачы полацкага перыядычнага выдання, а таксама пачынаючыя журналісты Полацка. Наведвальнікаў імпрэзы чакае шмат цікавых і запамінальных момантаў. Запрашаем усіх жадаючых!
Продолжить чтение