У Віцебскім абласным выканаўчым камітэце ў рэжыме відэаканферэнцыі адбылося пасяджэнне калегіі ўпраўлення культуры «Аб выніках работы ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама ў 2021 годзе і задачах на 2022 год».
У студыю аблвыканкама былі запрошаны лаўрэаты прэміі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва. У намінацыі “Лепшая бібліятэка ў сельскім населенным пункце” пераможцам стала Багатырская бібліятэка-філіял №48 Полацкай РЦБС.
За 2021 год калектыў бібліятэкі прадэманстраваў якасную работу, правеў вялікі шэраг мерапрыемстваў, рэалізаваў разнастайные праграмы, выкарыстоўваючы шматгранныя формы работы, распачаў новыя праекты.
Віншуем пераможцаў!