Архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій прыняў удзел у сустрэчы членаў Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы з Прэзідэнтам Беларусі А.Р.Лукашэнкам, якая прайшла ў храме-помніку ў гонар Усіх Святых у Мінску.
Падчас дыялогу абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння Праваслаўнай Царквы і дзяржавы. Прэзідэнт высока ацаніў сацыяльную, маладзёжную і адукацыйную дзейнасць Беларускай Праваслаўнай Царквы, а таксама яе ролю ў духоўным узбагачэнні грамадства. Выказана пажаданне аб далейшым умацаванні і развіцці супрацоўніцтва епархій і мясцовых органаў улады.