Акцыя «Нашы дзеці» сабрала на навагодняе свята ў Мінску і школьнікаў з Полаччыны

Молодежь

Акцыя «Нашы дзеці» сабрала на навагодняе свята ў Мінску, у Палацы Рэспублікі, каля 2400 хлопчыкаў і дзяўчынак з розных куткоў краіны.

Былі сярод іх тыя, хто аказаўся ў няпростай жыццёвай сітуацыі, кадэты, пераможцы конкурсаў, спаборніц­тваў і алімпіяд. На галоўнай ёлцы краіны пабывалі і 5 школьнікаў з Полаччыны. Павіншаваць удзельнікаў свята прыйшоў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. «Вы — галоўны здабытак нашай Беларусі, — адзначыў ён. — Для мяне няма нічога важнейшага, чым ваша мірнае і шчаслівае дзяцінства». Звяртаючыся да юных гасцей, ён сказаў, што дарослыя ганарацца іх справамі на ка­рысць роднага краю і ўсёй Беларусі. Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім шчаслівага Новага года. На абласной навагодняй добрачыннай ёлцы пабывалі 60 юных палачан.

Тамара Філімонава.