Аграрыі Полаччыны працягваюць уборку траў

Заботы сельские

Аграрыі Полаччыны працягваюць уборку траў першым укосам. І на ўчарашнюю раніцу ў гаспадарках раёна скошана больш за палову плошчаў. Некалькі сельгаспрадпрыемст­ваў ужо завяршаюць уборку траў. Так, у лідарах ААТ «Кушлікі», філіял «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў», філіял «Вясна-энерга» РУП «Віцебск-энерга». Добры тэмп узялі ААТ «Полацкі аграсервіс», КУСГП «Палата», УП «Палімір-Агра» і ААТ «Новыя Гараны». Нарыхтоўка кармоў — адзін з важнейшых цыклаў земляробчых работ, і сяльчане стараюцца выканаць даведзенае заданне своечасова, каб забяспечыць рагуль якаснымі пажыўнымі кармамі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *