Пакуль стаіць цёплае надвор’е, аграрыі Полаччыны імкнуцца з карысцю выкарыстаць гэты час.
Механізатары большасці гаспадарак завяршылі ўздым зябліва, зараз вывозяць арганічныя ўгнаенні пад яравую сяўбу. Пры даведзеным плане амаль 300 тысяч тон фактычна вывезена на палі 43%. Лідыруюць на гэтым этапе сельгасработ філіял «Вясна-энерга» РУП «Віцебскэнерга» (69%), УП «Палімір-Агра» (61%), філіял «Мілк-Агра» (69%), ДП «Астроўшчына» (68%), КУП «Захарнічы» (59%), КУСГП «Палата» (58%).