Завозер’е — сталіца смачнейшага бярозавага соку, эксклюзіўнай бярозавай кашы, цудоўнай прыроды і гасцінных людзей!
Гэта выдатная нагода вярнуцца да вытокаў вясковых традыцый,
успомніць пра свае духоўныя карані, дакрануцца да разнастайнасці жанраў народнай творчасці, пабачыць грані непаўторнай, дзіўна багатай народнай культуры
Полаччыны.
Кожны зможа:
• прайсці праз «Прывітальную бярозавую браму», каб быць у гэтым годзе здаровым і шчаслівым. Паваражыць на вяночках, сплеценых з кветак і лісця. Павязаць сваю стужачку на Бярозку, загадаўшы пры гэтым запаветнае жаданне;
• стаць удзельнікам традыцыйных траецкіх абрадаў «Завіванне бярозкі» і «Кумаванне». Прыняць удзел у святочных карагодах;
• паўдзельнічаць у майстар-класах па традыцыйных рамёствах і павучыцца вырабу сапраўднага бярозавага квасу; паказаць свой спрыт у «бярозавых баталіях» пад дэвізам «Трымайся да канца» і атрымаць званне «БЯРОЗАВЫ ВОЛАТ»; у танцавальным «народным» марафоне стаптаць не адну пару лапцей; наталіць смагу — ядроным завозерскім бярозавым сокам! а ў завяршэнні стаць удзельнікам вялікага святочнага карагода «Завозерская закрутуха»!
У праграме свята:
• Сустрэча гасцей праз «Прывітальныя бярозавыя варотцы» — «веснічкі шчасця».
• Фольк-шоу з удзелам фальклорных калектываў Полацкага раёна. Абрад кумлення «Пакумімся, ды пасябруем» пад дэвізам «Добры сусед лепш, чым далёкі сваяк».
• Школа беларускіх танцаў ан-лайн. Усе жадаючыя змогуць навучыцца асновам беларускага народнага танца.
• Выстава-дэгустацыя дамашніх загатовак з бярозавага соку «Бярозавы FRESH».
• Народнае галасаванне і прысваенне тытула «БЯРОЗАВЫ СОКАВАР-2016».
• Гістарычны ваяж у мінулае — без машыны часу. Інтэрактыўны абрад «Бярозавае вяселле».
• Жартоўны інтэрактыўны рынг «БЯРОЗАВЫЯ БАТАЛІІ» на прысваенне тытула «БЯРОЗАВЫ
ВОЛАТ».
• Этнабатл для ўсіх жадаючых «ТАНЦУЙ — НЕ ЛЯНІСЯ, ПАКУЛЬ ЛАПЦІ НЕ ЗВЯЛІСЯ!» (танцы у лапцях, танцы на лаве і г.д.).
• Гульнёвая паляна «З бабулінага дзяцінства» (народныя гульні).
• Пляцоўка «Бярозавая АПТЭКА вяскоўца». Фотавыстава «Бярозанька-сяброўка». Выстава драўляных вырабаў навучэнцаў УА «Завозерская СШ Полацкага раёна».
• Ствараць настрой свята пад прымаўкі і прыказкі будуць вядучыя свята — Пераплут і Шчабятуха, і галоўныя персанажы свята — Сёмік з жонкай Сёмухай.Завершыць свята вялікі карагод «ЗАВОЗЕРСКАЯ ЗАКРУТУХА».
Жартоўны інтэрактыўны рынг«БЯРОЗАВЫЯ БАТАЛІІ» на прысваенне тытула«БЯРОЗАВЫ ВОЛАТ»
Троіца падзяляе вясну і лета. У гэты асаблівы час прырода набірае вялікую сілу і энергію. А самай спрыяльнай раслінай для падсілкоўвання станоўчай энергіі заўсёды лічыцца бярозка, якая валодае асаблівай сілай, мае моцную энергію росту, якой здольная надзяліць і чалавека. Дае здароўе, каханне, дабрабыт. Увасабляе жыццялюбства і стойкасць. Правілы баталіі простыя: трэба як мага мацней «пабіць» (адхвастаць) праціўніка бярозавым венікам (да апошняга лісточка на галінках). А для павышэння камічнасці дзеяння, байцам завязваюць вочы, гэта служыць яшчэ і абаронай для іх. Узрост удзельнікаў не абмежаваны. Пераможцамі стануць самыя трывалыя. Дзе вы, волаты?
Дарагія сябры!
Запрашаем вас здзейсніць унікальны шпацыр па чароўным свяце народнай культуры, сустрэцца з сапраўднымі майстрамі і рамеснікамі, купцамі-гандлярамі, дзе вы зможаце паглыбіцца ў свет песень і танцаў. Прыняць удзел у карагодах, гульнях, абрадзе вяселля і іншых цікавых падзеях, а таксама ў нас вы можаце знайсці сапраўдных сяброў ці атрымаць веды, дзякуючы якім ствараліся сем’і, у якіх нараджаліся цуда-дзеці: волаты і прыгажуні, бо наша свята ўяўляе сабой творчыя калектывы розных пакаленняў, ажыццяўляючы ідэю пераемнасці і жыццяздольнасці традыцыйнай народнай культуры.
Выстава-дэгустацыя дамашніх загатовак з бярозавага соку «Бярозавы FRESH»
Адным з традыцыйных беларускіх народных напояў і вельмі смачным з даўніх часоў лічыўся бярозавы сок — бярозавік. Завозерцы бярозавы сок шанавалі ва ўсе часы, не губляе ён сваёй папулярнасці і зараз. Яго нарыхтоўваюць ранняй вясной, потым закрываюць ў шклянкі, дабаўляючы розныя кампаненты, і наталяюць смагу пасля лазні, у час летняй касавіцы, агародна-палявых работ, частуюць ім гасцей і з задавальненнем дзеляцца рэцэптамi напояў на яго аснове: бярозава-апельсінавым, бярозава-лімонным, бярозава-парэчкавым, з сухафруктамі і чарнаслівам.
У час анамальнага спякотнага лета ГАЮЧЫ БЯРОЗАВЫ СОК —
адзін з самых хадавых і жаданых народных напояў.
А што будзеце піць гэтым летам вы?
інтэрактыўны тэатралізаваны абрад «Бярозавае вяселле»
Больш за 40 гадоў народны фальклорны калектыў «Галасы спадчыны» з’яўляецца галоўным захавальнікам і носьбітам народных традыцый Полаччыны. Песні, звязаныя з традыцыйным беларускім вяселлем, хрэсьбінамі, радзінамі, любоўныя, жартоўныя — аснова рэпертуару калектыву. Прадстаўлена гадавое кола беларускіх свят і прысвяткаў, вясельных абрадаў і сямейна-бытавых традыцый: «Вяселле», «Другі дзень вяселля», «Хрэсьбіны». У праграме калектыву — абрады земляробчага календара «Засеўкі», «Зажынкі», «Дажынкі»; фальклорныя тэатралізаваныя замалёўкі «Калядкі», «Валачобнікі валачыліся», якія існавалі ў гэтым краі. Вялікую работу калектыў вядзе і па адраджэнні народных побытавых танцаў: карэла-фінская полька, скокі
з прыпеўкамі і г.д.
У даўнія часы часта на Сёмуху спраўлялі вяселлі, таму народны фальклорны калектыў «Галасы спадчыны» падрыхтаваў інтэрактыўны тэатралізаваны абрад «Вяселле па-багатырску», у якім будзе шмат цікавых гульняў, танцаў, песень, варожбаў і для «маладых», і для гасцей — удзельнікаў свята!