Адразу тры першых месцы ў абласным спаборніцтве па вытворчасці малака за сакавік занялі жывёлаводы фермы «Кауны» УП «П-С Карпекі»

Заботы сельские

Адразу тры першых месцы ў абласным спаборніцтве па вытворчасці малака за сакавік занялі жывёлаводы фермы «Кауны» УП «П-С Карпекі» (загадчыца фермы Таццяна Дуброўская). Працавітыя аператары машыннага даення нядаўна ўжо станавіліся пераможцамі раённага спаборніцтва, а цяпер на ўсю Віцебскую вобласць паспяховай працай праславілі родную гаспадарку, якую ўзначальвае Аляксандр Кавалёў.

Вынікі працы фермы-лідара ўражваюць: за месяц ад статка са 160 кароў атрымана 130 тон малака, сярэдні ўдой на карову склаў 813 кілаграмаў каштоўнага прадукту. Таварнасць — 89%, усё малако рэалізавана сортам «экстра». Дзве працаўніцы гэтай фермы выйшлі пераможцамі і ў асабістым заліку. Вопытная Галіна Шчэрбік надаіла ад замацаванай групы з 32 кароў больш за 25 тон «белага золата». Маладая даярка Святлана Віткоў­ская дасягнула ў сакавіку новага працоўнага рэкорду: ад сваіх стракатых падапечных надаіла за месяц амаль 30 тон малака.

Віншуем пераможцаў у працы і зычым ім новых поспехаў!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *