У ліку новай прадукцыі, выпуск якой асвоены ААТ «Полоцк-Стекловолокно», — рэмкамплекты для рамонту шклопластыкавых вырабаў.
Як тлумачаць спецыялісты прадпрыемства, рэмкамплекты прапануецца выкарыстоўваць для рамонту лодак, катамаранаў, элементаў кузава аўтамабіля, а таксама з іх дапамогай вырабляць невялікія шклопластыкавыя вырабы. У склад рэмкамплекта ўваходзяць шклотканіна, поліэфірная смала і ацвярджальнік.
Аксана ШУЙСКАЯ.