ААТ «Полацкі аграсервіс» першым у раёне распачаў уборку зерневых культур. Вопытны механізатар Анатоль Жалундзеўскі на камбайне «КЗС-10» зрабіў першы ўнёсак у сёлетняе жніво — убраў 8 гектараў трыцікале (гібрыд пшаніцы і жыта), з якіх намалочана 23 тоны зерня.
Як зазначыў намеснік дырэктара гаспадаркі Віктар Хвошч, уборка пакуль будзе весціся выбарачна. Першае зерне вільготнасцю 30% накіроўваецца на плюшчанне. Усяго гаспадарцы трэба ўбраць сёлета 1519 га зерневых і зернебабовых культур, у поўнай гатоўнасці да жніва 9 камбайнаў.
Тамара ФІЛІМОНАВА.