Па выніках конкурсу «Лепшая прадукцыя года- 2015. Прадукты харчавання» ААТ «Полацкі малочны камбінат» стаў пераможцам адразу ў чатырох намінацыях.
Лепшым кісламалочным прадуктам прызнаны напітак кісламалочны фруктовы «Полоцкий». Сярод ёгуртаў перамог наш «Восторг». У намінацыі «Тварожная прадукцыя» найвышэйшую адзнаку атрымаў крэм тварожны ўзбіты пастэрызаваны «Панда» з напаўняльнікам «Черешня — ваниль» 3% і дэсерт тварожны з сушоным вінаградам «Для сластён» пастэрызаваны 3%. А ў намінацыі «Сыркі глазіраваныя» не было роўных полацкаму сырку тварожнаму глазіраванаму з ванілінам 26%.