Поўным ходам ідзе прыёмка збожжа на ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў». Па стану на ўчарашнюю раніцу перапрацоўшчыкамі ўжо прынята і надзейна захоўваецца 60% дзяржзаказу.
Неспрыяльнае для ўборкі збожжа надвор’е аказала ўплыў на яго якасць: у асноўным, гаспадаркі прывозяць збожжа 4-га класа. Найбольш актыўна здаюць ураджай Верхнядзвінскі, Докшыцкі, Пастаўскі і Полацкі раёны. Чатыры нашы гаспадаркі — «Кушлікі», філіял «Вясна-энерга», «Палімір-Агра» і філіял «Гараны-Агра» — ужо выканалі план дзяржзаказу. Усяго для палачан сёлетні дзяржзаказ — 5500 тон жыта і пшаніцы.