Пашыраць гарызонты эканамічнага супрацоўніцтва, каб паспяхова рэалізоўваць прадукцыю, — у дасягненні гэтай мэты вытворцам дапамагае ўдзел у разнастайных выставах. Полацкія хімікі актыўна выкарыстоўваюць гэтыя магчымасці.
ААТ «Полацк-Шкловалакно» прыняло ўдзел у міжнароднай выставе індустрыі кампазітаў «JEC World-2016», што адбылася ў Парыжы. Спецыялісты прадпрыемства правялі перагаворы з існуючымі і патэнцыяльнымі партнёрамі па збыце прадукцыі і нарошчванні аб’ёмаў экспарту, абмеркавалі сітуацыю і тэндэнцыі на рынку, перспектыўныя матэрыялы і тэхналогіі. А ў маі ААТ «Полацк-Шкловалакно» прыме ўдзел у міжнароднай выставе прамысловых ізаляцыйных матэрыялаў і тэхналогій «IEX 2016», якая адбудзецца ў Кёльне.