Вынікі працы жывёлагадоўлі за 8 месяцаў бягучага года падводзіліся на базе ДП «Астроўшчына» на чарговым выязным пасяджэнні Полацкага райвыканкама на чале са старшынёй райвыканкама Ігарам
Марковічам.
абмеркаванні надзённых пытанняў прымалі ўдзел начальнік і спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў Полацкага раёна, раённых службаў, спецыялісты Полацкай інтэграванай структуры, эканамісты гаспадарак.
Начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Мікалай Баратынскі давёў да ведама аўдыторыі прадстаўленне ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта аб устараненні прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць здзяйсненню злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў. Дакумент утрымлівае парушэнні, выяўленыя ў гаспадарках Полацкага і іншых раёнаў Віцебскай вобласці.
На зніжэнні за 8 месяцаў вытворчасці валавай прадукцыі (96,7%) жывёлагадоўлі засяродзіла ўвагу намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Наталля Тышкевіч.
Калі вытворчасць малака на ўзроўні 100,8%, то вырошчванне буйной рагатай жывёлы дасягнула толькі 81,9%. За лічбамі — прычыны, пра якія ішла размова.
Прынята рашэнне давесці гаспадаркам планы па павелічэнні пагалоўя, па прывагах маладняку. Дырэктар Полацкай райплемстанцыі Наталля Гарчакова прааналізавала пытанні аднаўлення статка буйной рагатай жывёлы, звярнула ўвагу на захаванне тэхналогій спецыялістамі па асемяненні, на неабходнасць забеспячэння іх транспартам. Галоўны ветурач Полацкага раёна Сяргей Булыка гаварыў пра захаванне ветэрынарна-санітарных патрабаванняў. Таксама ён прааналізаваў прычыны выбыцця жывёл. Намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Наталля Крывец засяродзіла ўвагу на арганізацыі асенніх палявых работ. У гэтыя дні гаспадаркі прыступілі да азімай сяўбы, для паспяховай працы неабходна набыць пэўную колькасць хімікатаў і ўдабрэнняў.
— Па жывёлагадоўлі спрацавалі дрэнна, — падсумаваў Ігар Марковіч. — Кіраўнік гаспадаркі павінен кантраляваць і стымуляваць падначаленых. Кожны тыдзень будзем сустракацца на выязных нарадах і разам вырашаць пытанні
«Раслінаводства павінна працаваць на жывёлагадоўлю», — падкрэсліў старшыня райвыканкама Ігар Марковіч і нагадаў вядомую ісціну, што малако ў каровы на языку. Трэба надаваць увагу ў першую чаргу якасці кармоў. Зараз гаспадаркі ўбіраюць кукурузу. На сілас вялікая надзея, але яго спажыўнасць залежыць ад своечасовай уборкі, якаснай трамбоўкі, правільнага ўкрыцця і захоўвання.