Як прайшоў Дзень роднай мовы ў Полацкім каледжы ВДУ імя П.М.Машэрава

Молодежь Образование

Дзень роднай мовы ў Полацкім каледжы ВДУ імя П.М.Машэрава пачаўся з акцыі «Шчасцейка —
гэта…».

Навучэнцы і выкладчыкі абменьваліся сваімі любімымі беларускімі словамі. Найбольш папулярныя сярод іх — соней­ка, каханне, бульба, калі ласка…

Аматары беларускай мовы прынялі ўдзел у чэленджы «Лёгкая мова», прагле­дзеўшы які кожны змог папоўніць свой лексічны запас новымі цікавымі словамі.

Ці ведаеце вы імя першага нобелеўскага лаўрэата ў гісторыі незалежнай Беларусі? У якім конкурсе перамагла юная Ксенія Сітнік? Ці добра вы разбіраецеся ў беларускай музыцы, літаратуры, фільмах і брэндах? Як хутка вы ўмееце перакладаць словы з рускай мовы на беларускую? Такія веды і ўменні спатрэбіліся ўдзельнікам забаўляльна-пазнавальнай гульні «Альберт-шоу па-беларуску», якая прайшла ў актавай зале каледжа.