У полацкім дзіцячым садку прайшоў конкурс чытальнікаў

Образование

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, у Я/С №1 адбыўся конкурс чытальнікаў “Гучы, родная мова!”.

Пачалося свята з… музыкі. Выхванцы садка паслухалі, як гучаць цымбалы: некалькі музычных кампазіцый выканала научэнка Полацкай дзіцячай школы мастацтваў Ульяна Лапека. А потым надыйшла чарга вершаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі добра падрыхтаваліся да выступленняў. І, як сапраўдныя артысты, выходзілі на сцэну і чыталі на памяць вершы на беларускай мове. Гледачы шчодра адорвалі іх апладысментамі, а напрыканцы мерапрыемства кожнаму ўдзельніку конкурсу былі ўручаны Дыпломы і падарункі.