Падведзены вынікі выступленняў тэатральных калектываў абласнога свята-конкурсу аматарскіх дзіцячых тэатральных калектываў ”Малая сцэна“.
У лістападзе-снежні 2020 года дыстанцыйна праводзілася абласное свята-конкурс аматарскіх дзіцячых тэатральных калектываў ”Малая сцэна“. Прагляд конкурсных спектакляў адбыўся па відэа дасланых на адрас ДУ ”Віцебскі АМЦНТ“. У конкурсе прынялі ўдзел 13 дзіцячых тэтральных калектываў.
Свята-конкурс праводзіцца адзін раз у два гады з мэтай папулярызацыі аматарскага тэатральнага мастацтва сярод падрастаючага пакалення, адраджэння нацыянальных тэатральных традыцый, павышэння прафесійнага ўзроўню і распаўсюджвання творчага вопыту тэатральных дзіцячых калектываў. У свяце-конкурсе абавязкова прымаюць удзел аматарскія тэатральныя калектывы раённых, гарадскіх і сельскіх устаноў культуры вобласці, якія маюць найменне ”ўзорны“, альбо калектывы, якія прэтэндуюць на прысваенне наймення.
Узорны юнацкі тэатр-студыя ”Гармонія“ ДУК ”Полацкі гарадскі Палац культуры“, кіраўнік Святлана Аляксеева, атрымаў дыплом у намінацыі ”За развіццё тэатральнага мастацтва сярод дзяцей“. Спектакль-казка па п’есе Л.Ра ”Ёжки-чудачки, колдовство и катастрофы“.
Па матэрыялах ДУК «Полацкі гарадскі Палац культуры».