3 октября в полоцком Софийском соборе открывается концертный сезон

Культура

Зусім хутка ў канцэртнай зале Сафійскага сабора адкрыецца чарговы, XXXVII канцэртны сезон.
І зноў палачане і госці горада атрымаюць магчымасць далучацца да лепшых узораў сусветнай музычнай класікі ў выкананні вядомых музыкантаў з розных краін. У  гэтым годзе ганаровае права адкрыць сезон атрымаў віртуоз-піяніст, лаурэат рэс­публіканскіх і міжнародных конкурсаў, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Арсеній Садыкаў. Канцэрт адбудзецца 3  кастрычніка ў 18.00.

Білеты ўжо паступілі ў продаж.